Гістарычныя навіны

Парэшткі рускіх жаўнераў Першай сусветнай вайны перазахавалі ў Брэсце

20.11.2010

Парэшткі 18 рускіх жаўнераў Першай сусветнай вайны перазахавалі ў пятніцу на Брэсцкіх гарнізонных могілках.

Брацкая магіла была знойдзена каля вёскі Гершоны (сёння гэта ўжо ў межах горада) ў часе раскопак на месцы расстрэлу падчас апошняй вайны брэсцкіх габрэяў, якое паказала мясцовая жыхарка.

Перазахаванне суправаджалася ваенным цырыманіялам і праваслаўным набажэнствам.

Яўген Бяласін
Крыніца: Еўрарадыё

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.