Гістарычныя навіны

Мемарыяльная шыльда ў гонар БНР адкрыта ў Таліне

26.03.2009

У Таліне адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да 91-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як паведаміў БелаПАН, 25 сакавіка ў гістарычным цэнтры эстонскай сталіцы ўрачыста адкрылі мемарыяльную шыльду на будынку па вуліцы Вене, дзе з 1920 па 1925 гады размяшчалася ваенна-дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Корчака-Крыніцы-Васількоўскага.

Было таксама зачытанае віншаванне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды адкрыцця памятнага знаку ў Таліне і Дня незалежнасці БНР. На адкрыцці мемарыяльнай шыльды прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары, эстонскія грамадзянскія актывісты, палітыкі.

Затым у эстонскім парламенце адбыўся прымем у віцэ-спікера Крысціны Оюланд з нагоды Дня Волі. У адной з залаў парламента адбыўся круглы стол з удзелам дэпутатаў эстонскага парламента і беларусаў на тэму двухбаковых адносін. На сустрэчы прысутнічалі таксама кіраўнікі дзвюх парламенцкіх груп па супрацоўніцтве з Беларуссю.

"ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.