Гістарычныя навіны

Пра Літву, крыжакаў і гісторыю нацыяналізму

19.07.2007

У нумары можна знайсьці артыкулы Генадзя Сагановіча "Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ", Віктара Цемушава "Тросьненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г.", Васіля Вароніна "Рака Бярэзіна як мяжа паміж "Русьсю" і "Літвой", Эрыка Екабсонса "Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі", Натальлі Гардзіенкі "Беларускія перамешчаныя асобы (DP) у Вялікай Брытаніі" ды інш.

Традыцыйна ў БГА штонумар друкуецца шмат рэцэнзій на кнігі.

Сярод іншага, Сяргея Дубаўца на "Выбраныя творы" Антона Луцкевіча і Андрэя Ціхамірава на кнігу Валера Булгакава "Гісторыя беларускага нацыяналізму" пад назвай "Гісторыя нацыяналізму без нацыяналізму".

Новы нумар БГА шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

Крыніца: Наша Ніва
http://nn.by/index.php?c=ar&i=11479

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.