Гістарычныя навіны

Прэзентацыя гістарычных кніг прафесара Леаніда Лыча

05.11.2011

Магільнае ў часы нямецкай акупацыіУ суботу, 5 лістапада, у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр-т Незалежнасці 37А) адбудзецца творчая сустрэча з сябрам Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомым беларускім навукоўцам, доктарам гістарычных навук, прафесарам Леанідам Лычом.

Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя наступных кніг Леаніда Лыча:

  • “Магільнае ў часы нямецкай акупацыі. Успаміны”
  • “Варыяцыі на нацыянальную тэму”
  • “Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі 1941-1944 гг.”

У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел Галіна Сіўчык, Анатоль Балахановіч і Уладзімір Содаль. Вядучы – Міхась Скобла.

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”. Пачатак а 16:00. Уваход вольны.

Крыніца: Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.