Гістарычныя навіны

Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 г

14.02.2011

Выйшла даследаванне польскага гісторыка пра паўстанне Багдана Хмяльніцкага.

Паўстаньне ХмяльніцкагаГэтая праца прысьвечаная падзеям на літоўскім тэатры ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. і ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што завершылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй пад Лоевам 30 ліпеня 1649 г. Гэта амаль невядомая тэма ня толькі для звычайных "аматараў", якія цікавяцца гісторыяй казацкіх войнаў, але і для большасьці гісторыкаў. У ранейшых публікацыях пра пачатак паўстаньня Хмяльніцкага гэтыя падзеі часта або толькі згадваюцца, або папросту абмінаюцца.

Між тым высілкі Вялікага Княства Літоўскага і асабіста князя Януша Радзівіла ў пэўнай ступені паспрыялі пасьпяховаму заканчэньню кампаніі войскамі Кароны і падпісаньню збораўскай дамовы. Дадзеная праца спрабуе запоўніць гэты прагал.

Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648-1649 г. 2011, 183 стар.

Крыніца: "ARCHE

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.