Гістарычныя навіны

"Займальная археалогія" рыхтуецца у археалагічным музеі ў брэсце

05.11.2011

У археалагічным музеі “Бярэсце” рыхтуюць новыя экспазіцыі пад агульнаю назваю “Займальная археалогія”. Падставаю для падрыхтоўкі стала ўсталяванне дрынажнай сістэмы, падчас якой былі знойдзеныя новыя экспанаты.

У музеі з’явяцца дадатковыя часткі нумар 13 і 14. Першая частка стане прадметам раскопак для ўсіх ахвотных, а другая частка будзе распавядаць пра прафесію археолага.Загадчыца Брэсцкага абласнога краязнаўчага музею Святлана Шчэрба распавядае пра тое, як гэта будзе выглядаць:

- Мы збіраемся змадэляваць археалагічны раскоп, дзе ўсе змогуць сябе адчуць археолагамі. Там будзе ўчастак, запоўнены зямлёю. І вось у гэтай зямлі будуць знаходзіцца фрагменты керамікі, фрагменты ізразцоў, фрагменты металічных вырабаў, дрэва. І кожны вучань, знаходзячыся на гэтых занятках, зможа пры дапамозе прылад, якія выкарыстоўваюць сапраўдныя археолагі, падняць пласт зямлі.

Для археолагаў, са словаў Святланы Шчэрбы, знойдзеныя фрагменты глінянай пасуды і металічных вырабаў не ўяўляюць сабою скарбаў, менавіта таму было вырашана іх выкарыстаць ў частцы эскпазіцыі “раскопкі”.

Археалагічны музей Бярэсце
Археалагічны музей "Бярэсце"

Тэрмін падрыхтоўкі “Займальнай археалогіі” пакуль не вызначаны.

Аліса Поль, Радыё Рацыя

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.