Гістарычныя навіны

Энцыклапедыя Радзівілаў можа ў хуткім часе пабачыць свет

20.11.2010

Энцыклапедыю Радзівілаў плануецца стварыць у Беларусі. Пра гэта было заяўлена ў Мінску на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў".

Паводле слоў дырэктаркі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Таццяны Бяловай, энцыклапедыя стала б лагічным працягам альбома.

Дарэчы, на прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі сям'і Радзівілаў. Князь Мацей Радзівіл паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца прывезці ў Беларусь новыя унікальныя прадметы, звязаныя з іх родам. Рэчы належалі прадстаўнікам дынастыі, якія жылі ў Нясвіжскім замку ад XVIII стагоддзя да перадваенных гадоў. З гэтых прадметаў будзе складзеная выстава, якая пройдзе ў сценах замка.

Крыніца: Еўрарадыё

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.