2 снежня (пятніца) у 19.00 пройдзе чарговае паседжанне клуба інтэлігенцыі імя св. Кірыла Тураўскага. На паседжанні адбудзецца прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава "Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839".
Праца з’яўляецца першым у беларускай гістарыяграфіі даследаваннем напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі штодзённасці. Пад увагу аўтара трапляе не толькі жыццё святара, якое было звязанае са службай у царкве: веданне царкоўнаславянскае мовы, але і ягонае грамадскае і прыватнае жыццё.
Сацыяльны статус святара, яго адукацыя, звычаі - аўтар апісвае на аснове афіцыйнай царкоўнай і дзяржаўнай дакументацыі, успамінаў і прыватных лістоў карыстаючыся з архіўных крыніц змешчаных у Мінску, Гродне і Вільні.
Пасяджэнне клуба абудзецца ў Грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа (Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6). Праезд да станцыі метро "Аўтазаводская", выхад па ходу цягніка налева; па Цэнтральнай вуліцы перайсці (пераехаць) вуліцы Чалюскінцаў і Украінскую, трэцяя будзе вул. Арджанікідзе.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.