З канца кастрычніка бягучага году пачне сваю працу мастацкая выстава прысвечаная 600-годдзю перамогі войска Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польшчы над крыжацкай навалай. Мастакі адныя з першых у Беларусі заявілі аб сваім фармаце святкавання юбілею Грунвальда.
Магчыма, што мастакі Беларусі сумесна з прадстаўнікамі Літвы і Польшчы арганізуюць і агульнае мерапрыемства, адзначае мастак Яўген Шатохін:
- Недзе каля 30 кастрычніка будзе адкрыццё выставы прысвечанай 600-годдзю Грунвальда. Будуць выстаўленыя творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тэматыка толькі адна - Грунвальд. Думаю, што зараз кіраўніцтва нашага саюзу мастакоў напрацоўваюць сувязь з літоўскімі мастакамі і польскімі аб правядзенні і сумеснай выставы, сумеснага мерапрыемства.
Тэма Грунвальда ў мастацтве дае моцную глебу не толькі для стварэння палотнішчаў, але і перадачы праз мастацтва нацыянальнай ідэі. Яўген Шатохін перакананы, што выстава прысвечаная 600-годдзю вялікай перамогі дасць Беларусі мацнейшае ўспрыманне гэтай падзеі.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.