Гістарычныя навіны

Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё

Тысяча гадоў добраму суседствуУ Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям. У першай частцы кнігі: дыспуты і дыялогі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і культурных дзеячаў наконт супольнага мінулага і культурнай спадчыны ВКЛ. Другая частка - вершы і празаічныя творы беларускіх аўтараў пра Літву і Вільню (ад старабеларускіх летапісаў праз Багушэвіча і да Барадуліна). Трэцяя - пераклады творы літоўскіх паэтаў і пісменнікаў (такіх як Уладаса Бразюнаса і Мікалоюса Чурлёніса). Чацвёртая - літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы, прысвечаныя беларуска-літоўскаму культурнаму сужыццю за аўтарствам Адама Мальдзіса і Гедрыка Пяткевіча.

Акрамя мастацкіх вартасцяў гэтая кніга мае і палітычную падаплёку. Па-першае, гэта ці не першае такое кніжнае выданне пад патранажам Літоўскага пасольства ў Мінску, дзе адкрыта кажацца пра нязручныя не толькі для нас, але для літоўцаў факты з найноўшай гісторыі. Па-другое, "Тысяча гадоў добраму суседству" выдаецца на тле заяваў новага кіраўніка літоўскага МЗС Аўдронюса Ажубаліса пра тое, што Вільня не толькі культурная спадчына літоўцаў, але і беларусаў, палякаў, расійцаў. Раней такіх заяваў пра агульную спадчыну з боку літоўскіх уладаў не было і блізка. Не забудземся таксама нядаўні маштабнай чын літоўскага пасольства па ладжанні ў Беларусі беларуска-літоўскіх культурны імпрэзаў, прысвечаных 1000-годдзю тапоніму "Літва".

Хаця большасць палемічных матэрыялаў кнігі "Тысяча гадоў добраму суседству" датуюцца яшчэ 90-мі гадамі, няма сумневу, што гэтым выданнем беларуская эліта ў асобе "Беларускай асацыяцыі беларусістаў" і Літоўская дзяржава ў асобе Пасольства Літвы ў Беларусі зрабілі па кроку насустрач у справе гістарычнага і культурнага паразумення.

Тысяча гадоў добраму суседству. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё. Анталогія. Складальнік Сяргей Панізьнік. Мінск: "Кнігазбор", 2009. - 452с., 700 ас.

Крыніца: "Наша Ніва"

Дата публікацыі: 11.03.2010

Іншыя навіны


«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»

Каментары чытачоў

Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.






Увядзіце код