Расійскамоўны альманах аб беларускай гісторыі "Деды" ўтрымлівае тэксты Валера Булгакава, Алеся Белага, Уладзіслава Грыневіча, Леаніда Смілавіцкага, Таццяны Процькі і інш.
Прысвечаны трэці нумар галоўным чынам ваеннай тэматыцы – Другой сусветнай на Беларусі і рэпрэсіям, з ёй звязаным. У цэлым выданне змяшчае 17 артыкулаў, што прайшлі новую рэдакцыю і дапоўніліся цікавымі ілюстрацыямі.
Набыць новы нумар альманаха можна ў "Акадэмкнізе", на ўправах БНФ і ТБМ, а таксама ў незалежных распаўсюднікаў.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.