Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.
Сакавік 2010
-
Выдадзены трэці том энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае»
23.03.2010 - 15:35Тут у алфавітным парадку: звесткі аб найбольш значных гістарычных постацях, культурных дзеячах, прававых помніках ВКЛ, якія не патрапілі ў першыя два тамы. Як і папярэднія тамы, гэтае выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі, малюнкамі, картамі і планамі -
Наваградскі замак будзе закансерваваны
18.03.2010 - 20:26Зацверджана канцэпцыя кансервацыі руінаў Наваградскага замка XI — пачатку XVIII стагоддзя. Такое рашэнне прыняла 17 сакавіка Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны -
Гісторыкі шукаюць «беларускія катынскія спісы»
18.03.2010 - 20:15Расійскія і польскія гісторыі пільна шукаюць беларускі "Катынскі спіс" з прозвішчамі 4 тыс. палякаў-асаднікаў з Беларусі, расстраляных НКВД -
Выйшла кніга пра Заходнюю Беларусь пад савецкай і нямецкай акупацыяй
18.03.2010 - 19:36Гэтая праца з’яўляецца першым параўнаўчым аналізам савецкага і нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая цяпер з’яўляецца заходняй часткай Беларусі. Аўтар паказвае шырокую панараму жыцця і пакутаў насельніцтва ў рэгіёне Баранавічаў ад 1939 да 1944 г -
Прэмія імя Льва Сапегі дасталася гісторыку Уладзіміру Ляхоўскаму
16.03.2010 - 23:03Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца ўроцлаўскі Калегіум Усходняй Еўропы і Цэнтар усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэта. Узнагарода дае магчымасць цягам года праводзіць навуковыя даследаванні ў архівах Польшчы -
21 сакавіка ў Вільні пройдзе «Дзень памяці Кастуся Каліноўскага»
15.03.2010 - 18:32Дзень памяці Кастуся Каліноўскага" пройдзе ў Вільні. Яго ладзіць на 146-я ўгодкі смерці кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць" -
Гістарычна краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілкаў (Светлагорска)
15.03.2010 - 18:06Аргкамітэт па правядзенні гістарычна краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз Светлагорск Гомельскай вобласці) запрашае ўсіх да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве -
Фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010» адбудзецца 25-27 чэрвеня
15.03.2010 - 17:49Пяты па ліку фэст пройдзе ў першай сталіцы ВКЛ з 25 па 27 чэрвеня. Адметнасцю сёлетняга святкавання стане тое, што «Наваградскі замак — 2010» спалучаць з адзначэннем 600-годдзя Грунвальдскай бітвы -
Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё
11.03.2010 - 12:29У Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям. У першай частцы кнігі: дыспуты і дыялогі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і культурных дзеячаў наконт супольнага мінулага і культурнай спадчыны ВКЛ -
Выйшаў новы нумар гістарычнага альманаха «Деды»
11.03.2010 - 11:56Расійскамоўны альманах аб беларускай гісторыі «Деды» ўтрымлівае тэксты Валера Булгакава, Алеся Белага, Уладзіслава Грыневіча, Леаніда Смілавіцкага, Таццяны Процькі і інш -
Адкрыты ліст Дударскага клуба Беларусі
01.03.2010 - 16:41З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі шырыцца рух па адраджэнню такога нацыянальнага інструмента, як дуда (беларуская валынка). Адным з пачынальнікаў і кіраўнікоў гэтага руху з’яўляецца вядомы этнограф, гісторык і майстар народных інструментаў Алесь Лось