Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.
2010
-
Энцыклапедыя Радзівілаў можа ў хуткім часе пабачыць свет
20.11.2010 - 17:18Энцыклапедыю Радзівілаў плануецца стварыць у Беларусі. Пра гэта было заяўлена ў Мінску на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў". Паводле слоў дырэктаркі выдавецтва, энцыклапедыя стала б лагічным працягам альбома. -
Парэшткі рускіх жаўнераў Першай сусветнай вайны перазахавалі ў Брэсце
20.11.2010 - 17:13Брацкая магіла была знойдзена каля вёскі Гершоны (сёння гэта ўжо ў межах горада) ў часе раскопак на месцы расстрэлу падчас апошняй вайны брэсцкіх габрэяў, якое паказала мясцовая жыхарка -
Рэгістрацыйная кніга Ішкольдзкага прыходу выстаўлена на аукцыёне
20.11.2010 - 17:06Першы запіс у кнізе зроблены ў 1759 годзе, апошні – у 1807-м. Пачатковая стаўка для ўнікальнага лоту – 3 мільёны рублёў -
Унікальная манета часоў Вітаўта будзе прэзентавана у Менску 2 снежня
20.11.2010 - 17:03У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску (вул. К. Маркса, 12) 2 снежня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і Грунвальдскай бітвы -
У Менску праходзіць мастацкая выстава прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы
05.11.2010 - 15:56Гістарычная падзея, якой у гэтым годзе спаўняецца 600 год, прадстаўленая мастакі з усёй Беларусі, а таксама польскімі і літоўскімі творамі выяўленчага мастацтва. -
У Гародне краязнаўцы абмеркавалі перспектывы развіцця гістарычнага краязнаўства
05.11.2010 - 15:09Па словах загадчыка кафедры беларускай клуьтуры і рэгіянальнага турызму доктара гістарычных навук В.Шведа, краязнаўства грае не толькі навукова-даследніцкую ролю, але і сацыяльную, бо здольнае аб’ядноўваць людзей -
Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім
05.11.2010 - 15:01Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” запрашае школьнікаў і студэнтаў 11 лістапада паўдзельнічаць у інтэрактыўнай інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”, прысвечанай 245-годдзю грамадскага дзеяча і кампазітара -
Беларускія ўлады абяцаюць адшукаць беларускі катыньскі спіс
05.11.2010 - 14:48Гісторык Ігар Кузняцоў лічыць, што хутчэй за ўсё Беларусі давядзецца рабіць запыт у Расію, каб атрымаць беларускі спіс. Бо да гэтага часу афіцыйна не заяўлялася, ёсць у Беларусі гэты спіс ці ён быў знішчаны -
Знойдзена масавае пахаванне нямецкіх салдат у Светлагорскім раёне
05.11.2010 - 13:52У гарадскім пасёлку Парычы Светлагорскага раёна 3 лістапада знойдзена масавае пахаванне нямецкіх салдат часоў Другой сусветнай вайны -
Археолагі раскапалі старажытнае паселішча вікінгаў на Віцібшчыне
28.10.2010 - 08:14Археолагі знайшлі ў Віцебскай вобласці астаткі старажытнага паселішча вікінгаў, што даказвае, што прадстаўнікі названага народа жылі на тэрыторыі Беларусі -
У Гродне на сметніцу выкінулі гістарычныя артэфакты
26.10.2010 - 15:23Сярод знаходак, якія выяўлены былі на кар'еры камбіната будматэрыялаў: манеты, парцэлянавая статуэтка, частка ліхтара, якімі асвятляўся горад у 19-м стагоддзі, фрагменты ганчарных вырабаў 17-га стагоддзя -
У Вільні ўсталявалі шыльду ў гонар Францішка Багушэвіча
18.09.2010 - 17:2417 верасня 2010 г. у Вільні адбылося адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, у якім ён нарадзіўся -
Замкі Літвы і Беларусі
18.09.2010 - 16:57Пра стварэнне транспамежнага маршрута “Замкі Літвы і Беларусі – слядамі вялікіх князёў Літвы” дамовіліся міністэрствы Беларусі і Літвы -
Палескі архіў. Лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы
10.05.2010 - 14:15«Палескі архіў» ствараўся цягам 25 гадоў падчас экспедыцый, у якіх аўтар абследаваў каля 140 населеных пунктаў Беларусі (Піншчына, Мазыршчына, Нараўляншчына) і Украіны (Ровеншчына, Чарнігаўшчына) -
Мастацкая выстава прысвечаная 600-годдзю битвы пад Грунвальдам
08.05.2010 - 12:51З канца кастрычніка бягучага году пачне сваю працу мастацкая выстава прысвечаная 600-годдзю перамогі войска Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польшчы над крыжацкай навалай. Мастакі адныя з першых у Беларусі заявілі аб сваім фармаце святкавання юбілею Грунвальда -
Для пачатку рэстаўрацыі Бабруйскай крэпасці патрэбна $10 тысяч
08.05.2010 - 11:56У Бабруйску аднавіліся працы па ўзнаўленні 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. Аднак перашкодай для пачатку паўнавартасных рэстаўрацыйных работ з’яўляецца недахоп каля 200 дакументаў -
Летапісы і хронікі Беларусі
28.04.2010 - 18:50Нікіфараўскі, Супраскі, Акадэмічны, Слуцкі, Віленскі, Альшэўскі, Баркулабаўскі і іншыя летапісы, а таксама Хроніка літоўская і жамойцкая, хроніка Быхаўца ды шматлікія ўрыўкі з летапісаў суседніх зямель сабраныя пад адной вокладкай -
Апублікаваныя дакументы па расстрэлах у Катыні
28.04.2010 - 10:35Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі ўпершыню апублікаваў на сваім сайце электронныя копіі арыгіналаў дакументаў аб расстраляных у Катыні вайскоўцах польскага войска. Доўгі час гэтыя дакументы былі засакрэчанымі -
Пабачыла свет «Аўтабіяграфія» Багуслава Радзівіла
28.04.2010 - 10:12Багуслаў Радзівіл, сын віленскага кашталяна Януша Радзівіла і Лізаветы Соф'і Гагенцолерн, быў ў розныя перыяды свайго жыцця літоўскім харунжым, канюшым, генеральным губернатарам Прускага герцагства. -
Постаці гісторыі і культуры Беларусі
23.04.2010 - 22:38Да 70-годдзя мастака Аляксея Марачкіна прымеркаваная яго выстава «Постаці гісторыі і культуры Беларусі». На ёй будзе выстаўлена каля трыццаці графічных палотнаў -
Выдадзены трэці том энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае»
23.03.2010 - 15:35Тут у алфавітным парадку: звесткі аб найбольш значных гістарычных постацях, культурных дзеячах, прававых помніках ВКЛ, якія не патрапілі ў першыя два тамы. Як і папярэднія тамы, гэтае выданне багата ілюстраванае фотаздымкамі, малюнкамі, картамі і планамі -
Наваградскі замак будзе закансерваваны
18.03.2010 - 20:26Зацверджана канцэпцыя кансервацыі руінаў Наваградскага замка XI — пачатку XVIII стагоддзя. Такое рашэнне прыняла 17 сакавіка Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны -
Гісторыкі шукаюць «беларускія катынскія спісы»
18.03.2010 - 20:15Расійскія і польскія гісторыі пільна шукаюць беларускі "Катынскі спіс" з прозвішчамі 4 тыс. палякаў-асаднікаў з Беларусі, расстраляных НКВД -
Выйшла кніга пра Заходнюю Беларусь пад савецкай і нямецкай акупацыяй
18.03.2010 - 19:36Гэтая праца з’яўляецца першым параўнаўчым аналізам савецкага і нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая цяпер з’яўляецца заходняй часткай Беларусі. Аўтар паказвае шырокую панараму жыцця і пакутаў насельніцтва ў рэгіёне Баранавічаў ад 1939 да 1944 г -
Прэмія імя Льва Сапегі дасталася гісторыку Уладзіміру Ляхоўскаму
16.03.2010 - 23:03Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца ўроцлаўскі Калегіум Усходняй Еўропы і Цэнтар усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэта. Узнагарода дае магчымасць цягам года праводзіць навуковыя даследаванні ў архівах Польшчы -
21 сакавіка ў Вільні пройдзе «Дзень памяці Кастуся Каліноўскага»
15.03.2010 - 18:32Дзень памяці Кастуся Каліноўскага" пройдзе ў Вільні. Яго ладзіць на 146-я ўгодкі смерці кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная Памяць" -
Гістарычна краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілкаў (Светлагорска)
15.03.2010 - 18:06Аргкамітэт па правядзенні гістарычна краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз Светлагорск Гомельскай вобласці) запрашае ўсіх да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве -
Фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010» адбудзецца 25-27 чэрвеня
15.03.2010 - 17:49Пяты па ліку фэст пройдзе ў першай сталіцы ВКЛ з 25 па 27 чэрвеня. Адметнасцю сёлетняга святкавання стане тое, што «Наваградскі замак — 2010» спалучаць з адзначэннем 600-годдзя Грунвальдскай бітвы -
Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё
11.03.2010 - 12:29У Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям. У першай частцы кнігі: дыспуты і дыялогі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і культурных дзеячаў наконт супольнага мінулага і культурнай спадчыны ВКЛ -
Выйшаў новы нумар гістарычнага альманаха «Деды»
11.03.2010 - 11:56Расійскамоўны альманах аб беларускай гісторыі «Деды» ўтрымлівае тэксты Валера Булгакава, Алеся Белага, Уладзіслава Грыневіча, Леаніда Смілавіцкага, Таццяны Процькі і інш -
Адкрыты ліст Дударскага клуба Беларусі
01.03.2010 - 16:41З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі шырыцца рух па адраджэнню такога нацыянальнага інструмента, як дуда (беларуская валынка). Адным з пачынальнікаў і кіраўнікоў гэтага руху з’яўляецца вядомы этнограф, гісторык і майстар народных інструментаў Алесь Лось -
Сядзібу Рудніцкіх пачатку XIX прадюць з аукцыёну з-за адсутнасці сродкаў на ўтрыманне
20.02.2010 - 00:54Двухпавярховая пабудова пачатку дзевятнаццатага стагоддзя стаіць занядбаная. За савецкім часам тут месцілася калгасная кантора, потым – клуб. З 1985 года сядзіба пустуе і разбураецца. Прычым да 2003 года яна наогул нікому не належала -
Распачалася кампанія па збору сродкаў на рэстаўрацыю Наваградскага замка
19.02.2010 - 21:15Распачынаецца агульнанацыянальная кампанія па рэстаўрацыі (кансервацыі) аднаго з найважнейшых помнікаў Беларусі, калыскі Вялікага Княства Літоўскага – Наваградскага замка. У межах акцыі прадугледжаны збор сродкаў на рэстаўрацыйныя працы -
«Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага»
19.02.2010 - 19:53Сваім цудоўным афармленнем кніга абавязана вядомаму беларускаму мастаку Генадзю Мацуру. Цікава, што той зрабіў уласныя ілюстрацыі-ўпрыгожванні толькі ў прадмове да кнігі, усе астатнія ілюстрацыі – гэта фотаздымкі са старажытных кніг -
Знайшоўся падарунак гродзенцаў імператару Мікалаю II
19.02.2010 - 16:01Драўляная талерка, падораная сялянамі Гродзенскай губерніі імператару Мікалаю ІІ, вернутая ў Царскае Сяло пасля знікнення паўстагоддзя назад -
Гісторык Алесь Краўцэвіч прэзентаваў сваю новую кнігу ў Лідзе
19.02.2010 - 15:42У рамках традыцыйнай ўжо “Краязнаўчай школы” ў Лідзе адбылася творчая сустрэча аматараў краязнаўства з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам. Пад час сустрэчы з лідзянамі, якая адбылася ў гісторыка-мастацкім музеі, прафесар прачытаў лекцыю па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага -
Расейския камунiсты пытаюцца перакласці віну за Катынь на немцаў
17.02.2010 - 00:01Камунiсты запэўнiваюць, што ў iх на руках ёсць копii дакументаў, якiя сведчаць: польскiх афiцэраў расстрэльвалi нямецкiя салдаты, а не супрацоўнiкi НКУС. Эксперты не вераць гэтым сведчанням i называюць iх поўным глупствам -
«Генерал няскончанай вайны» у Варшаве
14.02.2010 - 17:0912 лютага Беларуская Нацыянальная Памяць супольна з тэлеканалам БЕЛСАТ паказалі фільм "Генэрал няскончанай вайны", прысьвечаны Станіславу Булак-Балаховічу -
Старажытная кніга перададзена Полацкаму музею
14.02.2010 - 16:3713 лютага Полацкі музей беларускага кнігадрукавання атрымаў каштоўны падарунак. Маскоўскі бізнесовец полацкага паходжання Андрэй Макагон купіў на адным з заходніх аўкцыёнаў кнігу, выдадзеную ў 1826 годзе ў Полацку ў ліцэі піяраў -
Музей Тадэвуша Касцюшкі неўзабаве з'явіцца ў вёсцы Малыя Сяхновічы
09.02.2010 - 17:20Вёска Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна месціцца непадалёку ад трасы М1 Брэст — Мінск — усходняя мяжа Беларусі. Аб’ект лёгкадаступны для раварыстаў і нават байдарачнікаў. Пад музей прыстасоўваюць былую пачатковую школку, якая стала малакамплектнай -
Вартаўнічая вежа Нясвіжскага замка будзе адрэстаўравана ў барочным выглядзе XVIII стагоддзя
22.01.2010 - 19:46Вартаўнічай вежы Нясвіжскага замка будзе вернуты барочны выгляд XVIII стагоддзя, паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч -
600-годзьдзе Грунвальдскай бітвы адзначаць у Наваградку
13.01.2010 - 16:17Адметна, што ў Наваградку адзначаць 600-годзьдзе раней, чым у самім Грунвальдзе ў Польшчы. Наваградзкі фэст плянуецца на канец чэрвеня, а бітва адбылася, як вядома, 15 ліпеня 1410 году