Гістарычныя навіны

Выйшаў новы ARCHE прысвечаны падзеям верасня 1939 г.

06.11.2009

Выйшаў восьмы нумар часопіса ARCHE за 2009 год, ён прысвечаны 70-ці годдзю вераснёўскіх падзей 1939-га.

Часопіс ARCHE нумар 8 за 2009 годУ яго ўвайшлі тэксты, датычныя гісторыі Заходняй Беларусі, падзей верасня 1939-га года, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх стасункаў. Аўтарамі новага нумару сталі А.Чарнякевіч, А.Пашкевіч, С.Токць, А.Пачобут і інш. Ён багата ілюстраваны, што не можа не дадаць часопісу цікавасці.

Як адзначыў у прадмове да нумару Андрэй Вашкевіч, "маланкі вялікай міжнароднай палітыкі бліскаюць над намі, але ў Беларусі хіба толькі кожны дзесяты зможа даць адказ на пытанне, што адбылося 17 верасня 1939 г. У 2009-ым, у адрознінне ад 1999-га, не будзе на вуліцах каляровых плакатаў з чырвонаармейцам і селянінам. Тое, мабыць, добра. Але забывацца аб далёкім верасні нікому з нас, беларусаў, нельга".

Новы нумар часопіса выкліча хвалю водгукаў. Гэта несумненна. Бо любое абмеркаванне Заходняй Беларусі і яе ролі ў фармаванні сучаснай беларускай нацыі выклікае шквал каментароў. Гэта як увасабленне падзелу на заходнікаў і ўсходнікаў. Тое, што нас некалі аб’яднала ў адной сацыялістычнай і прарасейскай Беларусі, сёння здольнае падзяліць у незалежнай.

Крыніца: "Наша Ніва"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.