Гістарычныя навіны

Прыпынена рэстаўрацыя Мірскага замка

04.11.2009

Рэстаўрацыя Мірскага замка прыпыненая з-за адсутнасці фінансавання. Пра гэта паведаміў Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Мастацкага музея, філіялам якога і з’яўляецца замак.

Паводле яго слоў, планавалася, што гасцінічны і рэстаранны блок замкавага комплексу, як і шэраг інтэр’ернай уваходнай часткі замка, будуць здадзены ў эксплуатацыю сёлета.

На IV квартал планавалася выдзяленне 3 мільярды рублёў, але грошы так і не былі выдаткаваныя.

Як інфармуе БЕЛТА, на рэстаўрацыі Мірскага замка сёлета засвоена 13,5 мільярдаў долараў. Усяго ж з пачатку праектных і рэстаўрацыйных прац з траўня 1988 года засвоена 84,6 мільярдаў.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.