Цэнтральным матэрыялам нумару з'яўляецца артыкул Генадзя Сагановіча "Мода на плагіят?", у якім рэцэнзуюцца навуковыя і навукова-публіцыстычныя творы апошніх гадоў, дзе быў заўважаны непрыхаваны плагіят: гэта значыць цэлыя старонкі без зменаў, ажно да кожнай коскі старанна перапісаныя з іншых даследаванняў.
Плагіят працяў усе сферы беларускага навуковага і калянавуковага асяродка. Пры тым што заканадаўства Рэспублікі Беларусь дазваляе жорстка караць за такія рэчы.
У той жа Украіне і Польшчы з плагіятарамі абыходзяцца жорстка: апроч іншага чалавека папросту выкідаюць з навуковага асяродка, будзь ён хоць тройчы доктарам навук.
У свежым нумары БГА таксама друкуюцца артыкулы Уладзіміра Падалінскага "Палітычная эліта Лідскага павета ў першай трэці XVI ст.", Яўгена Грэбеня "Злачыннасць у Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі", Юрыя Туронка "Роля Мікалая Пахлябаева ў замаху на Кубэ".
Як заўсёды шмат рэцэнзій на гістарычныя кнігі, збольшага на іншамоўныя.
Беларускі гістарычны агляд. Том 16. Сшытак 1 (30), Чэрвень 2009. - 340 с.
Беларускі гістарычны агляд - незалежны часопіс, выдаецца ад 1994 г. Галоўны рэдактар - Генадзь Сагановіч.
Набыць свежы нумар можна ў незалежных распаўсюднікаў, прадаецца таксама ў Акадэмкнізе.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.