Гістарычныя навіны

1 верасня 2010 уводзяцца змены і дадаткі ў правілы беларускай мовы

15.09.2009

Змены і дадаткі ў правілы беларускай мовы ўводзяцца ў Беларусі з 1 верасня 2010 года. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук Аляксандр Лукашанец.

Па яго словах, змены ў правапісе закрануць каля двух дзясяткаў слоў-выключэнняў і запазычанняў.

Большасць граматычных правіл не змяніліся: яны інакш структураваныя, што робіць іх больш лагічнымі, спрашчае запамінанне і аблягчае вывучэнне мовы ў школе, падкрэсліў Лукашанец.

Моўныя новаўвядзенні ніякім чынам не закрануць выпускнікоў школ 2010 года на цэнтралізаваным тэставанні, паколькі змененыя нормы ў тэсты не трапляюць.

Плануецца, што да пачатку наступнага навучальнага года ўсе школьнікі будуць забяспечаныя падручнікамі, напісанымі паводле новых правіл.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.