Улады Гарадзенскага раёна выказваюць спадзеў на тое, што ў хуткім часе станоўча вырашыцца лёс палаца-паркавага комплекса Свяцк - помніка архітэктуры канца XVIII-пачатку XIX стагоддзяў.
Ужо дакладна вядома, хто стане будучым гаспадаром Свяцка - аб гэтым Рацыі паведаміла кіраўнік аддзела культуры Гарадзенскага райвыканкама Наталля Рамановіч:
- У гарадзенскі райвыканкам звярнуўся Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з прапановай набыць Свяцк ОАО “Санаторый Азёрны”. Адпаведныя дакуманты накіраваныя ў Міністэрства культуры, прэзbдэнту краіны і старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Бягучым часам вывучаецца механізм перадачы палацава-паркавага комплекса Свяцк акцыянернаму таварыству “Санаторый Азёрны” - структурнаму падраздзяленню Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Вядома, што Свяцк будзе перададзены задарма - засталося падрыхтаваць дакуманты дзеля прыняцця заканадаўчага акта.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.