Гістарычныя навіны

Рэстаўрацыяй Мірскага замка зоймецца працоўная група

04.09.2009

Лёс Мірскага замка давераны працоўнай групе, менавіта яна цяпер будзе кіраваць рэстаўрацыяй помніка 16-17 стагоддзяў, унесенага ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Рашэнне прынята на пазачарговам пасяджэнні навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны міністэрства культуры ў сувязі з тым, што папярэдні навуковы кіраўнік Дзмітрый Бубноўскі прызнаны вінаватым у парушэнні рэстаўрацыйных методык.

Кіруючыся з большага камерцыйнымі інтарэсамі арганізацыі, якая займалася рэстаўрацыйнымі працамі, сп.Бубноўскі парушыў аўтэнтычны выгляд замка і парка.

Зменена колеравая гама памяшканняў, знешні выгляд калодзежа, пабудаваны шкляны навес паміж карпусамі, знішчаны каштоўныя дрэвы і г.д.

Тым не менш Дзмітрый Бубноўскі, які нясе асабістую адказнасць за парушэнні, увайшоў у склад працоўнай групы разам з іншымі спецыялістамі.

Крыніца: "Твой Стыль"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.