4 верасня ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна Віцебскай вобласці адзначаецца 150-годдзе з дня нараджэння дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння Браніслава Эпімах-Шыпілы.
У вёсцы Залессе, дзе некалькі гадоў пасля пераезду з Будзькаўшчыны жыла сям'я Эпімах-Шыпілаў, адбыўся мітынг з ускладаннем кветак да памятнага знака. Затым навучэнцам школы і гасцям свята з Полацку і Віцебску паказалі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную жыцця і дзейнасці Эпімах-Шыпілы, і прэзентавалі відэаролік "Паліглоты Віцебшчыны".
Як адзначае БелаПАН, у школе 10 гадоў дзейнічае музей славутага адраджэнца, створаны навучэнцамі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Алы Красновай. У экспазіцыі музея прадстаўленыя пісьмовыя, выяўленчыя і рэчавыя рэліквіі, звязаныя з гісторыяй сям'і Эпімах-Шыпілаў.
Дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец і літаратуразнавец Браніслаў Эпімах-Шыпіла ў 1906 годзе стварыў першае легальнае беларускае выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца". Адыграў важную ролю ў жыцці і творчасці Янкі Купалы.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.