Беларусь і Францыя ў 2012 годзе плануюць рэалізаваць навуковы і гісторыка-культурны праект, прысвечаны 200-годдзю пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну. Аб гэтым паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо 14 ліпеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята - Дня ўзяцця Бастыліі.
"Размова ідзе аб праходжанні арміі Напалеона праз беларускія населеныя пункты і пераправе цераз Бярэзіну ў лістападзе 1812 года. Гэта падзея агульная для гісторыі Францыі і Беларусі, Расіі, - сказала Мірэй Мюсо. - Гістарычныя падзеі 200-гадовай даўнасці, звязаныя з эпохай Напалеона, з'яўляюцца для французаў, беларусаў, рускіх і іншых народаў Еўропы ўспамінам пра бурлівую, напоўненую трагічнымі эпізодамі гістарычную эпоху".
У маі гэтага года беларуская дэлегацыя наведала Парыж з мэтай наладжвання супрацоўніцтва з Музеем арміі і з Дзяржаўным домам інвалідаў, абмеркавання пытанняў рэалізацыі праекта па 200-годдзі напалеонаўскай пераправы.
Кіраўнік французскай дыпламатычнай місіі выказала ўдзячнасць міністэрствам абароны і культуры, кіраўніцтву Мінскай вобласці за падтрымку гэтага праекта. Яна паведаміла, што аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі сумеснага праекта мае намер дырэктар Фонду Напалеона (фонд займаецца даследаваннямі напалеонаўскай эпохі), аўтар асноўных прац па гісторыі Першай імперыі Т'еры Ленц.
Паводле слоў Мірэй Мюсо, гэты год яшчэ больш згуртаваў беларускі і французскі народы святкаваннем 65-годдзя вызвалення дзвюх дзяржаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У чэрвені ў Францыі прайшлі мерапрыемствы, на якіх была аддадзена даніна памяці мірным жыхарам, загінуўшым воінам, якія змагаліся за вызваленне Еўропы
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.