Гістарычныя навіны

Свята сярэднявечнай культуры і традыцый «Камянецкая вежа» адкрылася 27 чэрвеня ў Камянцы

27.06.2009

Камянецкая вежаДвухдзённае абласное свята сярэднявечнай культуры і традыцый "Камянецкая вежа" адкрылася 27 чэрвеня ў Камянцы на Брэстчыне.

Як паведамляе БелаПАН, у свяце прымаюць удзел больш каля 30 рыцарскіх клубаў (з розных рэгіёнаў Беларусі і два - з Масквы), якія займаюцца рэканструкцыяй сярэднявечнага ўзбраення, даспехаў, гарнітураў, а таксама побыту і падзей. Таксама ў свяце бяруць удзел творчыя калектывы, якія прадставяць сярэднявечную музыку і танцы. Агульны лік удзельнікаў - каля 300 чалавек.

Свята праходзіць побач з Камянецкай вежай - адзіным на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам XIII стагоддзя, якія захаваліся цалкам. У праграме - рыцарскі турнір, штурм замка, спаборніцтвы лучнікаў, канцэрт сярэднявечнай музыкі і танцаў. Па выніках свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў турніраў, а таксама конкурсаў на лепшы жаночы і мужчынскі касцюмы, самы дысцыплінаваны клуб, самы рэканструкцыйны клуб, самы баявы клуб.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.