Гістарычныя навіны

Другі міжнародны рыцарскі турнір на прыз Мяча

05.06.2009

Энтузіясты сярэднявечных баёў з многіх краін Еўропы збяруцца ў бліжэйшую суботу ў літоўскім горадзе Тракай. У мясцовым замку адбудзецца Другі міжнародны рыцарскі турнір на прыз Мяча камандуючага арміяй.

За заснаваны літоўскімі ўзброенымі сіламі прыз пазмагаюцца рыцары з Літвы, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яны прымуць удзел як у баях у парах, так і ў камандных баях рыцарскіх пяцёрак.

Газета "Литовский курьер" адзначае, што галоўны прыз - меч - вырабілі вядомыя літоўскія кавалі бацька і сыны Станкасы.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.