Чатырохметровы помнік Францішку Багушэвічу (1840 - 1900), аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ідэолагу беларускага адраджэння, усталююць у Смаргоні. Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства.
Газета "Рэспубліка" нагадвае, што аўтар "Дудкі беларускай" і "Смыка беларускага" мае непасрэднае дачыненне да Смаргоншчыны. Там, у маёнтку Кушляны, прайшлі апошнія гады жыцця Францішка Багушэвіча, у доме паэта арганізаваны музей
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.