Гістарычныя навіны

Адбылася прэзентацыя новага «ARCHE» прысвечанага БНР

30.05.2009

У Гародні прайшла прэзэнтацыя чарговага нумару часопіса “Архэ”. Нумар прысвечаны пэўным старонкам гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

У Гародні ў залі ТБШ адбылася сустрэча гарадзенцаў з гасцямі з Менску: укладальнікам нумару Алесем Пашкевічам, шэфам-рэдактарам газэты “Наша Ніва” Андрэем Дынько ды гарадзенскім даследчыкам гарадзенскага пэрыяду БНР Андрэем Чарнякевічам.

Алесь Пашкевіч лічыць што сучасны узровень даследванняў БНР за апошнія гады значна ўзрос, таму ўжо наспеў час пісаць гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі ды даследваць больш вузкія сэгмэнты тых падзей.

Алесь Пашкевіч
Прамаўляе Алесь Пашкевіч

Адзін з аўтараў нумару Андрэй Чарнякевіч, які на сустрэчу з чытачамі падрыхтаваў мультымедыя прэзэнтацыю па тэме свайго артыкула “Паміж грызнёй і барацьбой. Беларускі палітычны нацыяналізм у Горадні канец 1918-пач. 1920 г.г", заўважае, што назва адпавядае палітычна акрытаму грамадзтву, якім і было беларускае грамадзтва ў тыя часы.

У артыкуле чытачы зноўдуць імёны многіх слынных беларусаў, якія ў 1919 годзе звязвалі свой лёс з Гародняй.

Сымон Дубарог
Крыница: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.