Гістарычныя навіны

Выйшайў дайджэст публікацый пра беларускую гісторыю

15.05.2009

Часопіс Дзяды (Деды)Аўтар праекту – гісторык-публіцыст Анатоль Тарас – расшыфроўвае ідэю выдання: “Дайджэст публікацый пра беларускую гісторыю. Альманах прызначаны для шырокага кола чытачоў, якія не маюць гістарычнай адукацыі, якія аднак цікавяцца гістарычным мінулым сваёй краіны і свайго народа”.

Тэксты альманаху як перадрукаваныя з беларускіх выданняў у перакладзе на рускую мову, гэтак публікуюцца ўпершыню. Большасць тэкстаў “Дедов” будзе публікавацца менавіта рускай мовай, каб зрабіць інфармацыю даступнай для людзей па-за межамі Беларусі, а таксама тых беларусаў, якія не маюць цікавасці да беларускамоўнай друкаванай прадукцыі. “Для таго, каб узнік масавы інтарэс “нізоў і вярхоў” да беларускай мовы, патрэбна засваенне большасцю насельніцтва нацыянальнай ідэалогіі, ад чаго мы сёння далёкія”, - тлумачыць у прадмове Анатоль Тарас. Аўтар бачыць сэнс у “нацыянальна арыентаванай прапагандзе” менавіта рускай мовай.

Пра назву: “Чаму “Деды”? Бо дзядамі прынята зваць продкаў. А яшчэ так завецца наша выдатнае свята - дзень паміння продкаў - “Дзяды”.

На сёння альманах “Деды” можна набыць у Мінску ў кнігарні “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72).

Пытанні Анатолю Тарасу можна задаць праз e-mail: aetaras (слімак) tut.by

Крыніца: "Будзьма"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.