Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна "Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20-30-я гады ХХ ст.)". У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя.
Аўтар асвятліў прычыны, сутнасць і гістарыяграфію беларускага ўзброенага супраціву. У канцы маецца бібліяграфія па тэме даследавання. Зборнік змяшчае больш за 110 дакументаў, каторыя аб’ектыўна асвятляюць тагачасныя грамадска-палітычныя падзеі. Аснову кнігі складаюць дакументы з дзяржаўных архіваў Беларусі. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
У якасці навуковых рэцэнзентаў кнігі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Р. Агееў.
Кніга выдадзена пры падтрымцы МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20-30-я гады ХХ ст.) : дакументы і матэрыялы / Ігар Пушкін. - Мінск : Медысонт, 2009. - 192 с.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.