Гістарычныя навіны

«Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа»

05.05.2009

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа” адкрыецца заўтра ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Больш за сто ўдзельнікаў канферэнцыі, гісторыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, на працягу двух дзён будуць абмяркоўваць праблему канфесійнай трансфармацыі ў Беларусі ў 16-19 стагоддзях.

У межах канферэнцыі заўтра адбудзецца круглы стол, прысвечаны 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., які ліквідаваў Унію. На ім гаворка пойдзе пра перадгісторыю сабора, яго кананічнасць і рашэнні; культурную спадчыну грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі ў ХІХ–ХХ стст.; гістарычныя артыкулы пра Унію ў "Літоўскіх епархіяльных ведамасцях" і г.д.

У працы круглага стала возьмуць удзел беларускія і польскія даследчыкі, прадстаўнікі праваслаўнага і грэка-каталіцкага духавенства.

Крыніца: "Твой стыль"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.