Гістарычныя навіны

Юбілей Станіслава Манюшкі адзначаць у Мінску

05.05.2009

Музыка вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі будзе гучаць у дзень яго нараджэння - 5 траўня. У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры выступіць трыо "Вытокi".

Неўзабаве гэтыя ж музыкі зладзяць юбілейны тур па гарадах Беларусі, звязаных з імем нашага вялікага земляка. Яны выступяць у Смілавічах, Убеле, Чэрвені.

Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", да юбілея з дня нараджэння Станіслава Манюшкі ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца выстава, прысвечаная яго жыццю і творчасці.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.