Гістарычныя навіны

Аршанскі калегіум езуітаў адкрылі пасля рэстаўрацыі

03.03.2009

У будынку калегіума езуітаў - помніку архітэктуры XVII стагоддзя, пасля рэканструкцыі адкрыўся культурна-адміністрацыйны цэнтр.

У 1820 г. ордэн езуітаў на тэрыторыі Расійскай імперыі быў скасаваны. Яго навучальныя ўстановы, у тым ліку і аршанскі калегіум, былі зачынены.

Будынак cа шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі перадалі ваеннаму ведамству, якое ператварыла іх у турму, што дзейнічала тут з 1842 па 1989 год.

У мінулую суботу адбылося святочнае адкрыццё калегіума.

Цяпер тут размешчана дзіцячая бібліятэка імя Караткевіча, аддзел культуры гарвыканкама, новая мастацкая галерэя.

Асаблівая ўвага надавалася прэзентацыі мастацкай галерэі, якая ўпершыню сабрала разам творы знакамітых аршанскіх мастакоў – Анатоля Марышэва, Барыса Іванова, Анатоля Жураўлёва.

Працаваць галерэя будзе кожны дзень, акрамя панядзелка. Кожная першая нядзеля месяца для наведвальнікаў – бясплатная.

Алег Граблеўскі
Крыніца: "BulletinOnline.org"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.