У Мінску каля будынку былога кляштара бернардзінцаў па вуліцы Кірыла і Мяфодзія археолагі знайшлі гандлёва-рамесны пасад XII-XIII стагоддзяў.
Тут былі дамы купцоў, гандлёвыя склады. У зямлі трапілася вельмі многа алавяных пломбаў, а значыць, у гэтым месцы ішоў ажыўлены гандаль.
Такім чынам археолагі даказалі, што Мінск у першыя стагоддзі свайго існавання не абмяжоўваўся адным Замчышчам. Археолагі мяркуюць, што гэта быў квартал “сярэдняга класа”. Ён існаваў дзесьці да XIV стагоддзя, а пасля людзі адсюль сышлі.
Магчыма, у нейкі перыяд падняўся ўзровень вады ў Свіслачы і гараджане перасяліся ў больш зручныя месцы.
Па словах археолагаў, каштоўныя рэчы, паднятыя з-пад зямлі, пакуль што захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі. Калі нарэшце адкрыецца музей Мінска, частку матэрыялаў перададуць туды.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.