Гістарычныя навіны

На плошчы Свабоды ў Мінску адбудуюць царкву Святога Духа

22.02.2009

У сакавіку ў Мінску пачнуцца падрыхтоўчыя працы па ўзнаўленні царквы Святога Духа, зруйнаванай у 1930-я гады. Барочны храм размесціцца на сваім гістарычным месцы - на плошчы Свабоды.

Праект узнаўлення царквы ўжо прайшоў экспертызу і неабходныя ўзгадненні. Царква Святога духу была закладзеная ў XVII стагоддзі як уніяцкая, затым перайшла да праваслаўных. Перад архітэктарамі стаіць задача ўзнавіць першапачатковае аблічча царквы.

Нішы фасаду будынка будуць упрыгожаныя арнаментам, а спічастыя вокны - вітражамі.

На месцы, дзе некалі стаяў храм, на глыбіні метра-паўтара часткова захаваўся старадаўні падмурак. Яго рэстаўрыруюць і ўмацуюць.

Царква Святога Духа

Акрамя таго па адноўленых чарцяжах будзе зробленая і крытая галерэя: у свой час яна злучала храм з корпусам жаночага кляштара, дзе цяпер знаходзіцца дзіцячая музычная школа № 10.

Пасля завяршэння прац у будынку адноўленай царквы Святога Духу размесціцца дзіцячая філармонія.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.