Гістарычныя навіны

Прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” адбылася ў Магілёве

15.02.2009

Кнігу “Жаўнеры БНР” прэзентаваў у Магілёве прафесар Беластоцкага універсітэта Алег Латышонак. Гэта - даследванне усіх беларускіх вайсковых фармаванняў, якія існавалі ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі нашай краіны і па-за яе межамі.

Таксама аўтар спыніўся і на гісторыі беларускай нацыянальнай сімволікі. Вось што ён кажа:

“Гэта для мяне была цікавая тэма досведаў. Адкуль наш сцяг, адкуль гімн, адкуль Пагоня. Вядома, калі ідзе пра вайсковую справу, шмат у кнізе напісана пра генерала Булак-Балаховіча. Я пакінуў чытанне кніжкі чытачу, таму усіх тэмаў не называю”.

На сустрэчу з Латышонкам у Магілёве сабралася поўная зала моладзі. Кнігі актыўна набываліся, а ўладальнікі атрымоўвалі аўтограф аўтара.

Юрась Вітальеў
Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.