Літаратар і гісторык, выдатны дыпламат і таленавіты фінансіст, палітычны дзеяч і кампазітар, Міхал Клеафас Агінскі пакінуў нашчадкам унікальны асабісты архіў, які год таму, у лютым 2008-га, быў вернуты ў Беларусь. Яшчэ да пачатку работы над дакументамі было зразумела: вывучэнне архіва гэтага выдатнага чалавека абяцае сенсацыі і музыказнаўцам, і гісторыкам.
Тым больш што нават павярхоўны, першы прагляд прынёс сюрпрыз: музыказнаўца Святлена Немагай знайшла тры да гэтага часу невядомыя творы сусветна вядомага кампазітара. Прайшоў год, і архіў падносіць новае адкрыццё. На гэты раз - літаратарам і педагогам.
“Дзіця маё, ты пакідаеш бацькоўскі дом, і з гэтага першага кроку пачынаецца новы этап твайго жыцця”. Так пачынаецца “Запавет сыну Ірэнеушу”, які Міхал Агінскі напісаў у 1822 годзе, калі яго сын ад’язджаў з роднага Залесся вучыцца ў Італію.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.