Гістарычныя навіны

Беларусь і Літва будуць клапаціцца аб захаванні агульнай гістарычнай і культурнай спадчыны

13.02.2009

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гістарычнай і культурнай спадчыны паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі падпісана 12 лютага ў Вільнюсе, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Літве.

З беларускага боку ў цырымоніі падпісання ўдзельнічалі намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын, з літоўскага - намеснік міністра культуры Данатас Валанчаўскас і прадстаўнік дзяржкамісіі па культурнай спадчыне Міністэрства культуры Ёнас Глямжа.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гістарычнай і культурнай спадчыны абавязвае Беларусь і Літву займацца даследаваннямі, ажыццяўляць улік і ахову размешчаных на тэрыторыях гэтых дзяржаў гістарычных і культурных помнікаў, іншых каштоўнасцей, звязаных з агульнай гісторыяй і культурай у адпаведнасці з прававымі актамі, што дзейнічаюць у кожнай з дзяржаў.

Бакі спадзяюцца, што падпісанне гэтага дакумента будзе садзейнічаць развіццю больш цеснага супрацоўніцтва ў забеспячэнні аховы каштоўнасцей агульнай гістарычнай і культурнай спадчыны дзвюх краін, захаванню яе для патомкаў, папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі і Літвы як агульнаеўрапейскага гістарычнага і культурнага багацця, спыніць незаконны ўвоз і вываз гэтых каштоўнасце.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.