У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі 12 лютага адкрылася выстава з фондаў музея "Гравюра XVII - пачатку XX стагоддзя".
Як паведамілі ў адміністрацыі гісторыка-культурнай установы, экспазіцыя прадстаўлена 23 гравюрамі і 20 кнігамі. Некаторыя творы мастацтва прадстаўлены ўпершыню. Паводле слоў супрацоўнікаў установы, у фондах палацава-паркавага ансамбля захоўваюцца гравюры, выкананыя заходнееўрапейскімі і рускімі майстрамі.
Адной з гравюр у калекцыі музея з'яўляецца "Распінанне" Нікола Пусэна. Творы Аляксандра Калама, Жуля Дзюпрэ, Андрэ Дзюрана, выкананыя вядомымі літографамі, прадстаўлены ў раздзеле, прысвечаным гравюры XIX стагоддзя. Асобны раздзел складаюць граматы ўладальніка Гомельскага маёнтка князя Паскевіча, арнаментаваныя гравюрай XIX ст. Усё гэта дапоўнена музейнымі прадметамі XVII - пачатку XX стагоддзя, што ствараюць атмасферу эпохі, у час якой выконваліся гравюры, а таксама навукова-дапаможнымі матэрыяламі па гісторыі гравюры.

"Распінанне" Нікола Пусэна
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.