Гістарычныя навіны

Памятныя манеты НББ перамаглі ў міжнародным конкурсе

13.02.2009

Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі (НББ) сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу "Манета года 2009". Конкурс ладзіцца амерыканскім выдавецтвам Krause Publications. У ім прымалі ўдзел манеты, датаваныя 2007 годам, амаль з 40 краін.

Манета Масленіца
Памятная манета "Масленіца"

У намінацыі "Найлепшая каралеўская манета" перамагла срэбная манета "Масленiца" серыі "Святыя i абрады беларусаў'", а ў намінацыі "Самая натхняльная манета" - манета "Крыж Еўфрасiннi Полацкай". Мастаком абедзвюх манет з'яўляецца Святлана Заскевіч.

Манета Крыж Еўфрасінні Полацкай
Памятная манета "Крыж Еўфрасiннi Полацкай"

Найлепшай манетай года прызнаная срэбраная манета з Манголіі з малюнкам расамахі з брыльянтавымі вачыма. Яна жа перамагла ў намінацыі "Найлепшая срэбраная манета".

Заснаваны каля 20 гадоў таму, конкурс "Манета года" лічыцца сярод нумізматаў самым прэстыжным. Ён арганізаваны дзеля удасканалення дызайну, спосабаў збыту, падвышэння эстэтычнай каштоўнасці і якасці чаканкі сучасных манет.

Крыница: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.