Факсіміле знакамітага Слуцкага Евангелля выйдзе неўзабаве ў Беларусі. Яго выпускам зоймецца выдавецтва Беларускага Экзархата. Цяпер адзіны асобнік кнігі, які дайшоў да нашых дзён, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Кіраўніцтва бібліятэкі звярнулася да Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэту з прапановай выдаць копію манускрыпта. Уладыка блаславіў пачынанне. Кніга з'явіцца на аснове мультымедыйнага кампакт-дыска "Слуцкае Евангелле: беларускі рукапіс XVI стагоддзя". Электронная версія была створаная летась.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.