Два новыя помнікі павінны з’явіцца ў Віцебску у 2010 годзе. Такія планы маюць мясцовыя ўлады і неўзабаве мяркуюць абвясціць конкурс на стварэнне манументаў.
Адзін з іх - скульптурная выява княгіні Вольгі - будзе ўсталяваны ў раёне плошчы Свабоды, а другі - манумент Аляксандру Неўскаму - на плошчы Тысячагоддзя.
Згодна з легендамі, княгіня Вольга з’яўляецца заснавальніцай Віцебску. Аляксандар Неўскі ж, як кажуць, павянчаўся калісьці ў мясцовым храме з віцебскай князёўнай.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.