Гістарычныя навіны

Адбітак гравюры "Аблога Бярэсця шведамі ў 1657 годзе" з'явіўся ў Брэсцкім мезеі

12.02.2009

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей набыў арыгінальны адбітак гравюры Эрыка Дальберга (1625-1703) "Аблога Бярэсця шведамі ў 1657 годзе".

Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік музея Яўген Сідарук, работа славутага шведскага фартыфікатара, мастака-баталіста ўяўляе вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Гэтае першая вядомая на сёння выява старога Брэста з планам і панарамай.

"На ёй адлюстравана аблога горада саюзнымі войскамі Швецыі, Трансільваніі і Прусіі пад кіраўніцтвам шведскага караля Карла Х Густава. Упершыню гравюра была апублікаваная ў кнізе нямецкага гісторыка Самуэля Пуфендорфа, выданай у 1696 годзе, дзе ў якасці ілюстрацыйнага дадатку быў адбітак гэтай гравюры. Другое выданне гэтай кнігі выйшла з друку ў 1729 годзе", - дапоўніў Я.Сідарук.

Ён зазначыў, што гравюра была куплена музеем на інтэрнет-аўкцыёне аднаго з нямецкіх інтэрнет-магазінаў, які займаецца продажам старадрукаў і гравюр.

Плануецца, што рарытэт будзе паказаны ў пастаяннай экспазіцыі, якая ствараецца ў музеі.

Як падкрэсліў Я.Сідарук, паводле наяўных у яго звестак, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей стаў першым музеем у краіне, у фондах якога ёсць арыгінальны адбітак гэтай работы Э.Дальберга.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.