Гістарычныя навіны

Музей Вялікай Айчыннай вайны пераедзе ў новы будынак у траўні 2010 года

11.02.2009

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пераедзе ў новы будынак у траўні 2010 года. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш.

Музей пакіне будынак на праспекце Незалежнасці толькі пасля ўзвядзення новага комплексу на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Іерусалімскай. Гэта адбудзецца напярэдадні 65-годдзя Перамогі. Пастаянная экспазіцыя музея размесціцца ў новым будынку на плошчы амаль чатыры тысячы квадратных метраў.

"ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.