Гістарычныя навіны

У Мерачоўшчыне адзначылі 263-я ўгодкі з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

04.02.2009

Дата 5 лютага - адна з нешматлікіх, якая лучыць у прасторы і часе афіцыйныя ўлады, апазіцыю і нават замежнікаў. Гэта - дзень нараджэння легендарнага Тадэвуша Касцюшкі, чалавека, якога лічаць сваім героем некалькі нацый.

На радзіму славутага змагара за незалежнасць ад Расійскай імперыі ў Мерачоўшчыну, што каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, сёння прыехалі агулам каля ста чалавек. Ад уладаў былі чыноўнікі абласнога і раённага ўзроўню. Прысутнічалі каля 40 актывістаў розных партый, пераважна з Брэстчыны. Прыехалі ў Мерачоўшчыну і дыпламаты Польшчы ды Злучаных Штатаў.

Пасля афіцыйнай часткі для прыхільнікаў дэмакратычнага руху сіламі мясцовых краязнаўцаў была зладжаная экскурсія па мемарыяльных месцах Косаўшчыны.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.