Гістарычныя навіны

Грамадскасці дадуць абмеркаваць канцэпцыю гістарычнага музея

04.02.2009

Канцэпцыя экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь будзе вынесеная на грамадскае абмеркаванне. Пра гэта заявіў намеснік міністра культуры Віктар Кураш.

Па словах чыноўніка, канцэпцыю ў тэзісным выглядзе плануецца апублікаваць у адным з беларускіх выданняў. Агулам жа яна займае 119 старонак. Таму мяркуецца таксама правесці навукова-практычную канферэнцыю па абмене думкамі наконт гэтага дакумента.

Канцэпцыю распрацоўвалі навукоўцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Яна ўключае шэсць раздзелаў: "Беларусь першабытнаабшчынная", "Беларусь сярэднявечная", "Беларусь у другой палове XVI - канцы XVIII стагоддзяў", "Беларусь у канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў", "Беларусь у 1917-1991 гадах", "Беларусь. Станаўленне Рэспублікі Беларусь".

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, у сваю чаргу, дадаў, што канцэпцыя галоўнай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея адлюструе беларускі погляд на гісторыю сваёй краіны.

"ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.