Гомельскі гарвыканкам абвясціў акцыю "Створым музей гісторыі Гомеля разам". Дырэктар будучага музея Юлія Купрэева паведаміла, што яго плануецца адкрыць у сакавіку. Установа размесціцца ў старадаўнім асабняку "Паляўнічая хатка", дзе знаходзіцца мастацкі аддзел музея палацава-паркавага ансамбля.
У музеі будуць сабраныя экспанаты ад старажытных часоў да нашых дзён. Гамяльчанам прапаноўваецца дасылаць лісты з прапановамі, якім бы яны хацелі бачыць музей, а таксама дапамагчы ў зборы экспазіцыі. Жыхары горада ўжо перадалі ў будучы музей старадаўнюю швейную машынку з чыгунным корпусам, адзежную шафу, старыя фатаграфіі, жаночыя сумачкі пачатку ХХ стагоддзя.
Плануецца, што ў Ганаровую кнігу музея будуць занесеныя імёны людзей, якія зробяць свой унёсак у яго стварэнне.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.