Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.
Ліпень 2009
-
На Полаччыне ўшануюць памяць Яна Баршчэўскага
31.07.2009 - 15:241 жніўня ў Полацкім мастацкім музеі (Віцебская вобласць) адкрываецца мастацкі пленэр памяці літаратара і выдаўцы Яна Баршчэўскага -
Новы этап рэстаўрацыі замка ў Любчы
31.07.2009 - 11:52Сярод дасягненняў гэтага лета раскрыццё і ўмацаванне аўтэнтычных падмуркаў абарончай сцяны паміж брамнай і кутняй вежамі. Зараз ідуць да завяршэння працы па аднаўленні на кутняй вежы малюнкаў у тэхніцы сграфіта вакол байніц і па карнізе -
Архівы Радзівілаў і Нясвіжская калекцыя кніг уключаныя ў рэгістр ЮНЭСКА "Памяць свету"
31.07.2009 - 10:53Гэтая калекцыя стваралася з ХV па XX стагоддзе сям'ёй Радзівілаў - адным з самых вядомых арыстакратычных родаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы паспалітай. Архівы Радзівілаў з'яўляліся афіцыйнымі архівамі ВКЛ. У іх захаваліся як дзяржаўныя дакументы і дамовы, так і прыватная перапіска Радзівілаў -
Грамадскія актывісты і краязнаўцы Гродна непакояцца за старыя кварталы горада
29.07.2009 - 15:42Моладзевыя актывісты рыхтуюць выстаўны мастацкі праект, прысвечаны гродзенскаму раёну Новы Свет. Раён з'явіўся ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, забудаваны пераважна двухпавярховымі будынкамі з фрагментамі архітэктуры 30-х гадоў мінулага стагоддзя -
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прэтэндэнт на ўключэнне у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
29.07.2009 - 15:37Прадстаўнікі нацыянальных камісій па справах ЮНЭСКА Беларусі, Расіі ды Ўкраіны сустракаюцца 29 ліпеня ў Гомелі. Яны абмяркуюць праекты-прэтэндэнты на ўключэнне ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА -
200-годдзе пераправы арміі Напалеона цераз Бярэзіну
15.07.2009 - 22:08Беларусь і Францыя ў 2012 годзе плануюць рэалізаваць навуковы і гісторыка-культурны праект, прысвечаны 200-годдзю пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну. Аб гэтым паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо -
Беларусь і Польшча плануюць сумесна стварыць віртуальную Нясвіжскую бібліятэку
15.07.2009 - 22:02Бібліятэка будзе ўключаць віртуальныя копіі фатаграфій, кнігі ў электронным выглядзе, а таксама спасылкі на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, якія змяшчаюць інфармацыю аб Нясвіжскім замку. Азнаёміцца з яе матэрыяламі зможа кожны карыстальнік Інтэрнэта -
У Мінску створаны аргкамітэт па святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай перамогі
15.07.2009 - 21:56Старшынёй аргкамітэта абраны доктар гістарычных навук прафесар Анатоль Грыцкевіч, яго першым намеснікам — мастак Мікола Купава