Гістарычныя навіны

Літва заклікае суседзей разам адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы

14:12

Разам адзначыць гадавіну Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе прапануе Літва Беларусі, Польшчы, Расіі і Ўкраіне. Гэтая магчымасць абмяркоўвалася ў Варшаве падчас сустрэчы міністраў замежных спраў Літвы і Польшчы Вігуўдаса Ўшацкаса і Радаслава Сікорскага.

Нагадаем, бітва пры Грунвальдзе 15 ліпеня 1410 года - рашаючая ў вайне 1409-1411 гадоў паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Бітва закончылася поўным паражэннем тэўтонскіх войскаў. Значную частку войска ВКЛ складалі харугвы, сфармаваныя з жыхароў беларускіх земляў.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"




Экспанаты Брэсцкага археалагичнага музею пад пагрозай

14:01

Музей знаходзіцца на Паўднёвым востраве Брэсцкай крэпасці, на беразе Мухаўца. Хаціны старажытных жыхароў старажытнага Берасьця раскапаныя ў торфе на трохметровай глыбіні. Сёлета з-за цёплага надвор’я ў музеі парніковы эфект. У выніку на старажытнай драўніне з'явіўся мох.

Супрацоўніца музею: "Вільготнасць вялікая. Сонца добра прапякае. Гэтага пазьбегнуць бадай што немагчыма. Мокрае ўсё".

Брэсцкі музей
Экспанаты Брэсцкага музею

Летась музей падтапіла, і адміністрацыя зрабіла дадатковы меліярацыйны калодзеж. Адрамантавалі і дах музея. Аднак сістэмы падтрымання тэмпературнага рэжыму няма.

Брэсцкі археалагічны музей унікальны для Еўропы, бо хаткі такой даўніны захаваліся толькі тут. У іншых археалагічных музеях - фрагменты арыгінальных пабудоваў і муляжы.

Павал Грынь, Брэст
Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"




 «За мінулы дзень |  Усе за месяц  | За наступны дзень»