Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

Люты 2009

26.02.2009 - 22:06
Беларускія гісторыкі хочуць замяніць камуністычныя помнікі на скульптуры нацыянальных дзеячаў
У незалежнай Беларусі больш за палову помнікаў на вуліцах і плошчах гарадоў прысвячаюцца рэвалюцыйным дзеячам Расіі. А вось помнікаў дзеячам беларускай гісторыі і культуры няма
26.02.2009 - 22:00
"Мемарыял Вітаўта" - пераклалі на беларускую мову
Як паведаміў аўтар публікацыі гісторык Алег Ліцкевіч, "Мемарыял Вітаўта" датуецца 1390 годам. Беларускі князь тады падняў паўстанне супраць свайго стрыечнага брата Ягайлы
25.02.2009 - 20:47
Рэстаўратары аднавілі 11 ікон XVIII стагоддзя
Іконы калісьці аздаблялі алтары цэркваў і касцёлаў. У 1970-я гады іх адшукалі ў зачыненых храмах супрацоўнікі тагачасных Дзяржаўнага мастацкага музея і Музея старажытнабеларускай культуры
24.02.2009 - 11:08
Новыя археалагічныя знаходкі ў гістарычным цэнтры Мінска
У Мінску каля будынку былога кляштара бернардзінцаў па вуліцы Кірыла і Мяфодзія археолагі знайшлі гандлёва-рамесны пасад XII—XIII стагоддзяў
23.02.2009 - 14:10
Анатоль Тарас - Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагодзьдзях
Сёньня ў кнігарні Беларусі паступіць дасьледаваньне Анатоля Тараса (на здымку) пад назвай “Анатомія нянавісьці. Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагодзьдзях”. У кнізе разгледжаныя асноўныя войны, паўстаньні, рэпрэсіі, якія мелі месца паміж Расеяй і Польшчай цягам 250 гадоў
23.02.2009 - 12:16
Канферэнцыя прысвечаная Кастусю Каліноўскаму адбудзецца ў верасні
У апошнія гады постаць Вікенція Канстанціна (Кастуся) Каліноўскага надзвычай актуалізавалася ў грамадскім і навуковым жыцці краіны
22.02.2009 - 18:19
Тысячагоддзе Літвы адзначылі ў Беларусі
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі 18 лютага адсвяткавала тысячу год імені Літвы. Угодкі вялікай даты, а таксама Дзень узнаўлення літоўскай дзяржаўнасці наладзілі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі
22.02.2009 - 14:58
Нацыянальны музей гісторыі і культуры святкуе Дзень абаронцаў Айчыны
Да свята ў музеі ўпершыню падрыхтавана экспазіцыя з уласных фондаў, у якой паказана халодная і агнястрэльная зброя XIX — пачатку XX стагоддзяў пяхоты Вялікабрытаніі, Расіі, Германіі, Аўстрыі і Турцыі. Разам з унікальнымі мундзірамі XVIII—XIX стагоддзяў
22.02.2009 - 14:51
Старажытныя замкі і сядзібы адновяць ў Гродзенскай вобласці
У Гродзенскай вобласці плануюць паступова аднавіць усе замкі і сядзібы. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лойка
22.02.2009 - 14:45
Алег Латышонак пра "Жаўнераў БНР"
У многіх гарадах Беларусі з 14 па 17 лютага праходзілі сустрэчы з аўтарам кнігі пра беларускія вайсковыя фармаванні прафесарам Алегам Латышонкам
22.02.2009 - 14:35
Рэстаўрацыя Каложы зніжае шанцы на прадстаўленне ў Спіс ЮНЕСКА
Сусветная спадчына вызначаецца як выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва. Беларусь у 1978 годзе ратыфікавала прынятую ў 1972 годзе ЮНЕСКА Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны
22.02.2009 - 13:05
Выстава «Алтарны жывапіс XVIII — XIX стагоддзяў» распачнецца 23 лютага
23 лютага ў Мастацкім музеі распачынаецца выстава «Алтарны жывапіс XVIII—XIX стст.», на якой можна будзе ўбачыць 33 творы рэлігійнага жывапісу з фондаў музею, многія з якіх экспануюцца ўпершыню
22.02.2009 - 12:38
На плошчы Свабоды ў Мінску адбудуюць царкву Святога Духа
У сакавіку ў Мінску пачнуцца падрыхтоўчыя працы па ўзнаўленні царквы Святога Духа, зруйнаванай у 1930-я гады. Барочны храм размесціцца на сваім гістарычным месцы — на плошчы Свабоды
17.02.2009 - 17:30
Новы музей кнігадрукавання адкрыўся на міёршчыне
Гэта ўжо другi па лiку створаны iм музей. Першы, гiстарычны, болей за дзесяць гадоў таму атрымаў ганаровае званне Народны. За яго i наогул за краязнаўчую дзейнасць у 2000 годзе школьны настаўнiк быў адзначаны прэмiяй Прэзiдэнта Беларусi "За духоўнае адраджэнне"
17.02.2009 - 10:30
БТ здымае фільм да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы
Белтэлерадыёкампанiя прыступiла да вытворчасцi цыкла перадач, прысвечанага 600-годдзю перамогi беларусаў у складзе Вялiкага войска Лiтоўскага ў Грунвальдскай бiтве
16.02.2009 - 10:31
Гарады, мястэчкі і замкі Вялікага Княства Літоўскага
15 лютага ў межах XVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя рускамоўнага даведніка "Гарады, мястэчкі і замкі Вялікага Княства Літоўскага"
15.02.2009 - 19:48
Прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” адбылася ў Магілёве
Кнігу “Жаўнеры БНР” прэзентаваў у Магілёве прафесар Беластоцкага універсітэта Алег Латышонак. Гэта - даследванне усіх беларускіх вайсковых фармаванняў, якія існавалі ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі нашай краіны і па-за яе межамі
15.02.2009 - 09:05
Ліст Міхала Агінскага да сына
Літаратар і гісторык, выдатны дыпламат і таленавіты фінансіст, палітычны дзеяч і кампазітар, Міхал Клеафас Агінскі пакінуў нашчадкам унікальны асабісты архіў, які год таму, у лютым 2008-га, быў вернуты ў Беларусь
13.02.2009 - 15:44
10 год Полацкаму музею традыцыйнага ткацтва
Экспазіцыя, размешчаная ў трох залах, распавядае пра асаблівасці ручнога ткацтва, гісторыю і традыцыі гэтага рамяства і асвятляе традыцыйны працэс стварэння тканых прадметаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў
13.02.2009 - 15:20
У Гомелі адкрылася выстава "Гравюра XVII — пачатку XX стагоддзя"
Адной з гравюр у калекцыі музея з'яўляецца "Распінанне" Нікола Пусэна. Творы Аляксандра Калама, Жуля Дзюпрэ, Андрэ Дзюрана, выкананыя вядомымі літографамі, прадстаўлены ў раздзеле, прысвечаным гравюры XIX стагоддзя
13.02.2009 - 14:47
Вялікі гістарычны атлас Беларусі
Прэзентацыя чарговай беларускай кнiжнай навiнкi адбылася ў рамках выставы «Свет кнiг». На гэты раз чытачоў пазнаёмiлi з «Вялiкiм гiстарычным атласам Беларусi» — першае навукова — даведачнае картаграфiчнае выданне, якое дэталёва апiсвае падзеi мiнуўшчыны
13.02.2009 - 14:15
Памятныя манеты НББ перамаглі ў міжнародным конкурсе
У намінацыі "Найлепшая каралеўская манета" перамагла срэбная манета "Масленiца" серыі "Святыя i абрады беларусаў", а ў намінацыі "Самая натхняльная манета" — манета "Крыж Еўфрасiннi Полацкай"
13.02.2009 - 12:54
Беларусь і Літва будуць клапаціцца аб захаванні агульнай гістарычнай і культурнай спадчыны
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гістарычнай і культурнай спадчыны паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі падпісана 12 лютага ў Вільнюсе
13.02.2009 - 10:00
Слуцкае Евангелле: беларускі рукапіс XVI стагоддзя
Факсіміле знакамітага Слуцкага Евангелля выйдзе неўзабаве ў Беларусі. Яго выпускам зоймецца выдавецтва Беларускага Экзархата. Цяпер адзіны асобнік кнігі, які дайшоў да нашых дзён, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
12.02.2009 - 22:01
Помнікі княгіне Вользе ды Аляксандру Неўскаму з'явяцца ў Віцебску
Два новыя помнікі павінны з’явіцца ў Віцебску у 2010 годзе. Такія планы маюць мясцовыя ўлады і неўзабаве мяркуюць абвясціць конкурс на стварэнне манументаў
12.02.2009 - 14:34
Будучыня гісторыі: зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі
Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў пракладзе на беларускую мову на старонках часопіса «Беларускі гістарычны агляд»
12.02.2009 - 13:08
Адбітак гравюры "Аблога Бярэсця шведамі ў 1657 годзе" з'явіўся ў Брэсцкім мезеі
Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік музея Яўген Сідарук, работа славутага шведскага фартыфікатара, мастака-баталіста ўяўляе вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Гэтае першая вядомая на сёння выява старога Брэста з планам і панарамай
11.02.2009 - 14:25
Жаўнеры БНР - новая кніга Алега Латышонка
Новую кніжку Алега Латышонка можна назваць малым зборам твораў — сюды ўвайшла ў перакладзе з польскай манаграфія «Беларускія вайсковыя фармаванні: 1917—1923 гады», а таксама згрупаваныя ў тэматычныя раздзелы «Станіслаў Булак-Балаховіч: старонкі бурлівага жыцця» і «Змаганне за ўласную дзяржаву»
11.02.2009 - 13:57
У Варшаве ўшанавалі памяць Станіслава Булак-Балаховіча
Станіслаў Булак-Балаховіч нарадзіўся 126 гадоў таму. У 20-я гады мінулага стагоддзя разам з сваімі жаўнерамі змагаўся за незалежнасць Беларусі. Яго войскі ваявалі на Палессі.
11.02.2009 - 13:33
Музей Вялікай Айчыннай вайны пераедзе ў новы будынак у траўні 2010 года
Музей пакіне будынак на праспекце Незалежнасці толькі пасля ўзвядзення новага комплексу на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Іерусалімскай. Гэта адбудзецца напярэдадні 65-годдзя Перамогі
05.02.2009 - 20:44
У Варшаве ўшанавалі памяць Яна Булгака
4 лютага 1950 года ў Варшаве памёр выдатны беларускі і польскі фатограф Ян Булгак, дзякуючы якому на фотаздымках мы можам пабачыць гарады Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы
05.02.2009 - 17:23
Новы нумар часопіса «Беларускі гістарычны агляд»
Новы нумар БГА, што выдаецца ад 1994 г. (галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч), прысвечаны ваеннай гісторыі ВКЛ ад першых войнаў з Масковіяй да падзелаў Рэчы Паспалітай
04.02.2009 - 21:21
У Мерачоўшчыне адзначылі 263-я ўгодкі з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
Дата 5 лютага - адна з нешматлікіх, якая лучыць у прасторы і часе афіцыйныя ўлады, апазіцыю і нават замежнікаў. Гэта - дзень нараджэння легендарнага Тадэвуша Касцюшкі, чалавека, якога лічаць сваім героем некалькі нацый
04.02.2009 - 21:19
Спіс загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны будзе складзены да 2010 года
Удакладненнем спісу загінулых у 1941-1945 гадах зоймецца адмысловая міжведамасная камісія. У яе склад увойдуць адмыслоўцы Мінабароны, МУС, ФСБ, МНС, Расійскага дзяржархіву, Цэнтральнага архіву Мінабароны, а таксама незалежныя эксперты
04.02.2009 - 21:06
Грамадскасці дадуць абмеркаваць канцэпцыю гістарычнага музея
Канцэпцыю распрацоўвалі навукоўцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі
03.02.2009 - 17:10
Створым музей гісторыі Гомеля разам
Гомельскі гарвыканкам абвясціў акцыю "Створым музей гісторыі Гомеля разам". Дырэктар будучага музея Юлія Купрэева паведаміла, што яго плануецца адкрыць у сакавіку. Установа размесціцца ў старадаўнім асабняку "Паляўнічая хатка", дзе знаходзіцца мастацкі аддзел музея палацава-паркавага ансамбля