Бібліятэка гістарычных артыкулаў
Гістарычныя навіны
Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.
Студзень 2009
-
Віцебская вобласць абзавялася гербам
30.01.2009 - 11:29Віцебская вобласць — адзіны рэгіён Беларусі, дзе да гэтага часу няма свайго гербу, гэты пра тым, што амаль усе райцэнтры і малыя гарады, кшталту Дзісны, Суража, Янавічаў маюць афіцыйныя геральдычныя сімвалы -
Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX - пачатка XX стагоддзя
30.01.2009 - 10:18Прэзентацыя кнігі Уладзімера Ліхадзедава "Адам Міцкевіч на паштоўках канца XIX - пачатка XX стагоддзя" адбудзецца 3 лютага ў Мінску ў часе адкрыцця аднаіменнай выставы ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны -
Расія адмаўляецца несці адказнасць за Катынь
29.01.2009 - 22:25Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пакінуў у сіле рашэнне пра спыненне расследавання пра расстрэлы афіцэраў польскага войска ў Катынскім лесе ў 1940 г -
Антон Луцкевіч - бацька беларускай дзяржаўнасці
29.01.2009 - 11:00Антон Луцкевіч быў менавіта «бацькам беларускай дзяржавы». Без яго беларусы маглі б застацца племенем на картах Яўхіма Карскага. Ператварэнне з этнічнай супольнасці ў мадэрную палітычную нацыю — заслуга Луцкевіча і яго аднадумцаў. Роля асобаў у гісторыі -
Гістарычны музей пераязджае
29.01.2009 - 10:33Амаль увесь фонд Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, які з красавіка гэтага года будзе перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны музей, пераедзе ў новы будынак у пачатку 2010 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту дырэктар музея Сяргей Вечар -
Святкаванне 125-годдзя Антона Луцкевіча адбудзецца ў Менску
29.01.2009 - 10:10Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва» -
Украінцы праігнаравалі мінскую выставу да ўгодкаў Пераяслаўскай рады
26.01.2009 - 13:33Украінскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у арганізацыі выставы, прысвечанай 355-годдзю аб'яднання Ўкраіны з Расіяй. Як паведамляе "Інтэрфакс", яна адкрылася ў Мінску ў выканкаме СНД -
Створана камісія па вяртанні нацыянальных культурных каштоўнасцей
25.01.2009 - 21:34Да асноўных задач камісіі адносіцца вызначэнне прыярытэтных для краіны кірункаў дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні, увядзенні ў навуковы і культурны абарот гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама падрыхтоўка рэкамендацый і прапаноў па гэтым комплексе пытанняў -
Пабудовы Бабруйскай крэпасці працягваюць развальвацца
25.01.2009 - 21:22У Бабруйскай крэпасці будуюць новы манастыр. Побач з Лядовым палацам - руіны старых збудаванняў пачатку XIX ст. Ніякія кансервацыйныя або рэстаўрацыйныя працы тут не праводзіліся, хаця абяцанні цалкам захаваць Бабруйскую крэпасць кіраўніцтва дзяржавы давала -
Адбылася прэзентацыя кнігі пра падарожніка Адольфа Янушкевіча
25.01.2009 - 21:11Прэзентацыя кнігі Ганны Матусевіч "Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргіскіх стэпаў" прайшла ў Мінску 23 студзеня.У ілюстраванае выданне ўвайшлі лісты беларускага шляхціча — ўдзельніка антырасійскага паўстання 1830—1831 гг., падарожніка і пісьменніка, выхадца з Нясвіжа -
Адкрылася выстава літаграфій Напалеона Орды
23.01.2009 - 10:19У гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава "Беларусь на літаграфіях Напалеона Орды". Арганізатарамі творчага мерапрыемства выступілі адміністрацыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны -
Прэзентацыя «DRUVIS» ў Менску
23.01.2009 - 10:06Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» выдаў другі нумар альманаха «Druvis», які прысвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.), а таксама дваццацігоддзю дзейнасці Цэнтра -
Святкаванне 1000-годдзя назвы Літва ў Беларусі
23.01.2009 - 09:57У Беларусі створаны грамадскі аргкамітэт святкавання 1000-годдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафесара Анатоля Грыцкевіча. Акрамя яго ў аргкамітэт "Міленіум Літвы" ўвайшлі пісьменніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч -
Ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў Беларусі. 1941 - 2008
21.01.2009 - 22:12Выйшла з друку першае ў Беларусі дакументальнае выданне пра пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Змешчаныя ў кнізе матэрыялы распавядаюць пра гісторыю стварэння манумента Перамогі ў Мінску, мемарыяла "Хатынь", Брэсцкай крэпасці, Кургана Славы -
Будзе адрэстаўраваны Стары замак у Гродне
15.01.2009 - 13:41Праблема рэканструкцыі Старога замка ў Гродне стаіць востра ўжо шмат гадоў. Апошні раз замак, у якім размяшчаюцца сёння экспазіцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, рамантавалі ў 50-я гады XX стагоддзя -
З Каложы зробяць гібрыд ХІІ і XIX стагоддзяў
13.01.2009 - 11:50Рэстаўратары арыентуюцца на XIX ст., але не збіраюцца прытрымлівацца нават тагачаснага гістарычнага выгляду. Царква настойвае на ўключэнні ў праект рэстаўрацыі архітэктурных элементаў XII ст -
Рэканструявалі палац Бутрымовічаў XVII стагоддзя
13.01.2009 - 11:35На ўзнаўленне будынка, узведзенага ў канцы XVII стагоддзя, з абласнога і гарадскога бюджэтаў за два мінулыя гады было выдаткавана каля пяці мільярдаў рублёў. Будаўнікі абнавілі яго дах, вярнулі ранейшую пышнасць фасаду, аднавілі ўнутранае аздабленне -
У Тураве археолагі знайшлі старадаўняе збудаванне
10.01.2009 - 13:57У Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельшчыны) археолагі знайшлі старадаўняе збудаванне ў форме крыжа. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі -
У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная 90-годзьдзю БССР
10.01.2009 - 10:57У Горадні адкрылася выстава, прысьвечаная 90-годзьдзю БССР. Адлюстраваны ў ёй і пэрыяд існаваньня БНР. У прыватнасьці, прадстаўлены бел-чырвона-белы сьцяг БНР часоў эміграцыі ўраду: паабапал чырвонага паса — чорныя стужкі -
Каложу адновяць у выглядзе XIX стагоддзя
10.01.2009 - 10:42Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры адобрыла праект рэканструкцыі Гродзенскай Барысаглебскай (Каложскай) царквы, паведаміла вучоны сакратар рады Вольга Міхайлава -
Мінкульт не дазволіў цалкам перабудаваць Каложу пад XII ст.
08.01.2009 - 14:34Перарабіць царкву пад першапачатковы выгляд патрабавалі праваслаўныя святары. Аргументы навукоўцаў пра тое, што дакументаў з тых часоў не захавалася і ніхто дакладна не ведае, як тады выглядала святыня, не дзейнічалі -
Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах
08.01.2009 - 14:23Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выпусціла яшчэ адну хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, зборнік «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах» (складальнік — кандыдат гістарычных навук Юрый Бачышча, навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук) -
На чыгуначным вакзале ў Гародні адкрылася фота-экспазіцыя прысвечаная 140-годдзю вакзала
05.01.2009 - 11:23Гарадзенская чыгунка - першы чыгуначны ўчастак на тэрыторыі Беларусі. Ён злучаў Варшаву з Санкт-Пецярбургам. Дарога будавалася для хуткага перакідвання вайскоўцаў да заходняй мяжы Расейскай імперыі -
Берасьцейцы – дзеячы БНР
05.01.2009 - 10:18Брэсцкія дэмакратычныя актывісты падрыхтавалі серыю паштовак "Берасьцейцы – дзеячы БНР". Праца над даследаваннем біяграфіяў і пошуку здымкаў славутых постацяў Брэстчыны заняла амаль цэлы год