Палац Валовічаў у Свяцку патаннеў на 20%. Чарговы аўкцыён адбудзецца 19 снежня.
Аўкцыён па продажы палацава-паркавага комплексу ў Свяцку Гродзенскага раёну, які знаходзіцца ў спісе помнікаў рэспубліканскага значэння, 9 снежня не адбыўся, бо не было пададзена заявак на ўдзел. Чарговы аўкцыён адбудзецца 19 снежня. Стартавая цана комплексу зніжаная на 20% і складае цяпер 13 млрд рублёў ($5,9 млн). Калі на бліжэйшых таргах не знойдзецца ахвочых набыць палац Валовічаў за такі кошт, яго скароцяць на 50%. У выпадку, калі прадаць палац не атрымаецца, то ягоны лёс вырашыць уласнік - Гродзенскі райвыканкам. Адзін з магчымых варыянтаў, які разглядае ўласнік, - перадача палаца Нацбанку.
Палац у стылі барока збудаваў італьянскі архітэктар Джузэпе Сака, які зьяўляецца аўтарам іншых будынкаў, створаных у суседняй Горадні ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
За палякамі тут была створаная наркалягічная лякарня, адзіная на той час у Польшчы. Да 2005 году тут месьцілася сухотная лякарня. Апошнія тры гады палац пустуе і паступова разбураецца.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.