Гістарычныя навіны

Рэстаўруюць сядзібу Нямцэвічаў

16.12.2008

Адзіная захаваўшаяся ў асяроддзі Берасця сядзіба XVIII стагоддзя ў пачатку XX стала цэнтрам міравой геапалітыкі.

Сядзіба Нямцэвічаў
Сядзіба Нямцэвічаў на малюнку Напалеона Орды

Менавіта тут, запэўніваюць гісторыкі, у 1917 годзе была падпісана дамова аб перамір'і. Захавалася паштоўка з выявай моманта падпісання той дамовы. За сталом у сядзібе Нямцэвічаў - генералітэт Чацьвяртнога саюза, афіцэры рускай арміі і бальшавікі.

Сядзіба Нямцэвічаў
Сядзіба Нямцэвічаў у наш час

Дакумантаў пра сядзібу захавалася няшмат. Па малюнках Напалеона Орды аднавілі дзве вежы ў стылі віленскага барокка. Сядзіба павінна стаць культурным цэнтрам вёскі Скокі. Тут з'явіцца рэстаран і музей Першай сусветнай вайны.

Крыніца: ОНТ
Фота: Radzims.org

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.